Танк Максим. В Бресте

В Бресте, в Бресте,
в прославленном месте,
В крепости бьются наши солдаты,
А смерть над Бугом сидит, поджидает,
Когда замолкнут орудий раскаты.

Прошла неделя, идет другая,
И вот смолкают бастионы.
И смерть в ту крепость уже вступает
Вслед за немецкою колонной.

Взглянула в очи и в лица павших
И вдруг в испуге задрожала:
Лежат солдаты, лежат герои,
Чье сердце страха в бою не знало.

Горят на солнце пустые гильзы,
Орудий замерли раскаты.
Смерть на минуту остановилась,
Письмо читает в руках солдата:

«Привет сердечный родным от сына!
Домой вам скоро нас не дождаться.
Снаряды вышли. Штыками будем
Сквозь окруженье пробиваться...»

Тогда рукою своей костлявой
Солдатской кровью смерть дописала:
«Но не печальтесь, вернусь со славой!»
И с ветром к дому письмо послала.

При ясном солнце, при звездной ночи
Читают дома письмо, читают...
А чьей рукою и чьей кровью
Письмо дописано — не знают.

 

**************************************************************************************************

У Брэсце


У Брэсце, у Брэсце,
У слаўным месце
Бароняць крэпасць нашы салдаты,
А смерць над Бугам
Сядзіць, чакае,
Калі замоўкнуць грымець гарматы.

Чакае ыдзень,
Другі чакае,
І вось змаўкаюць бастыёны,
І смерць у крэпасць
Уступае
Ўслед за нямецкаю калонай.

Глядзіць у вочы,
У твары паўшых,
Аж адступае сама у жаху:
Ляжаць асілкі,
Ляжаць героі,
Якія ў сэрцы не зналі страху.

Ляжаць на сонцы
Пустыя гільзы,
Дымяць разбітыя гарматы,
І смерць прыстала
На хвіліну
І ліст чытае ў руках салдата.

“Прывет ад сына
Бацькам і родным.
Нас дома хутка не чакайце.
Набоі выйшлі,
Штыкамі будзем
Праз акружэнне прабівацца …”

Ліст быў не кончан.
Рукой кастлявай,
Крывей салдацкай смерць дапісала:
“Ды не сумуйце,
Вярнуся з славай!” —
І ліст з вятрамі бацькам паслала.

Чытаюць дома
Той ліст, чытаюць
Пры ясным сонцы, пры зорах ночы,
Ніхто не знае,
Чыёй рукою,
Чыёй крывёю той ліст дакончан.