Засим Николай (Засім Мікола). Брэст

Паглядзі на Брэст над Бугам,
Колькі хараства!
Абнялі яго два друга -
Пабрацімы два:

Мухавец срабрыста-сіні,
Буг, як сталь, сівы,
Гартавалі ў злой гадзіне
Дух наш баявы.

Зноў будуемся мы горда…
На старой сцяне
Нехта надпіс вывеў цвёрда
“Мір! Не быць вайне”.

Праз гранічныя вароты
Цягнікі ідуць…
У жыццё, мой горад горды,
Табе светлы пуць!