Прокопович Николай (Пракаповіч Мікола). Верш пра Брэст

Прашу вас – мой горад, мае землякі,
Не забудзьце:
Пачатак шырокіх праспектаў –
З тых колішніх вулак,
Што лініямі жыцця
Праразаюць далоні зямлі.
Там – нястомна будуе Вежу
Мудры майстар Алекса…
Воск сцякае са свечкі
На аркуш паперы –
Не спіць Філіповіч…