У джунглях – ноч.
А на глухой паляне,
Прыціснуўшы вінтоўкі
да грудзей,
Глядзяць байцы, як на
жывым экране.
Над Бугам эскадрылія гудзе.
Ненавісцю напоўніліся вочы,
Калі на незнаёмай ім зямлі
Снарады разарвалі цемру
Ночы,
Чужыя боты с грукатам ішлі.
Таму мацней сціскалі рукі
Зброю,
Калі у шквале дзікага
Агню,
Стаялі бессмяротныя героі,
Дзе нават вораг
Пакідаў браню,
Калі ж баец, знясілены ад
Раны,
Абняй рукамі чорную сцяну,
Хлапчук, сядеўшы побач
Ля экрана,
Яму з вадою фляжку
Працягнкуў.
А на світанні зноў гарэлі
Склады,
Лакатары лавілі ў небе цэль,
І да плячэй прыціснуўшы
Прыклады,
Вьетнамцы ўспаміналі
Цытадель.