Днее...
І над бязлюдным асфальтам,
Нібы над ракою туман.
Там, за стралою праспекта,
У злкім тумане –
зданні.
Там, у разломе стагоддзяў,
Карэняцца вулкі.
Кладзецца каменне ў падмуркі –
На ўзмежжы
ўздымаецца Вежа.
І майстар Алекса
Сцілом выразае абрысы
Зубчатых байніцаў.
Над Бугам
крыляцца стругі –
То Вітаўт у пушчу, на ловы,
Кіруе дружыну выгульваць:
Наперадзе Грунвальд.
Ды сонца праненьчык
У брацкую школку загляне –
Там роднаму слову
Дзяцей берасцейскіх
Яшчэ навучае Зізаній.
Сплывае туман – і
Вызвоньвае,
Як цуглямі рыцар,
Сталёвую песню тралейбус.
... Мой горад,
Мае землякі, не забудзьце:
Пачатак шырокіх
Праспектаў –
З тых колішніх вулак,
Што лініямі жыцця
Праразаюць далоні зямлі.