Электронное обращение
Авторизация
Урывак з паэмы
Адшапацеў над Бугам лістапад,
Лістота дол астуджаны пакрыла.
Імгла заслала сіні далягляд,
І журавы ляцяць, вяслуюць к Нілу.
Атожылкаў прамых вянок густы
Вярбы не захінае кульбаватай,
Цалуе рэчка крохкія кусты
Ды хутаецца воблачнаю ватай.
Такая тут, над Бугам, цішыня
І рэчка так спакойна хвалі коціць,
Што чутна, як ідзе па камянях
Каля музея пульхналапы коцік …
Я ўвечары прыехала знарок,
Каб твар у твар з руінамі застацца
І каб нічый зазубраны урок
Не шкодзіў слухаць іх і прыглядацца.