Лось Евдокия (Лось Еўдакія). Дзе расстраляны камісар Фамін…

Дзе расстраляны камісар Фамін,
Цярусяцца да гэтых дзён цагліны …
А ўвесну, пэўна, тут цвіце язмін —
Бялеюць маладзенькія галіны.

Тады яго й на свеце не было,
Як шпачанят і гэтых пульхных хмарак,
Калі цалялі каты проста ў лоб
Бясстрашнага сівога камісара.

У бойцы не здалелі, дык пасля,
Па здрадніцкаму знаку, павалілі …
А палкавы, я знаю, мой зямляк.
Вятры-суседзі нам віхры круцілі,
Хаця была і розная пара…