Электронное обращение
Авторизация
Былінная руская крэпасць
Як воін пад зоркай-зарой.
Былінная руская крэпасць,
Як сцяг па-над сіняй вадой.
Паўсталі на бітву героі,
Быў побач з байцом камісар.
Паўсталі на бітву героі
І першы прынялі удар.
Няма ад радзімы ўжо вестак,
Няма іх ад жонак, нявест.
Няма ад Радзімы ўжо вестак,
Ды б’ецца няскораны Брэст.
Замоўкла труба палкавая,
Трубач малады паміраў…
Замоўкла труба палкавая,
А водгалас песні лунаў.
Не ведаў ніхто пра герояў,
Што біліся ля Мухаўца.
Не ведаў ніхто пра герояў,
Ды верыў у іх да канца.
Былінная руская крэпасць
Стаяла насмерць ў барацьбе,
Былінная руская крэпасць,
Мы славу вярнулі табе.
Пераклад Ул. Шахаўца