Лебедев Владимир (Лебедзеў Уладзімір). Вясна ў Берасце

У Брэсце весне. На бульвары
Лёг сонца сцішаны прамень,
Халодны карацее цень,
Дыміцца снег на тратуары.

Радзей імжаку сеюць хмары,
Імклівей Мухаўца струмень,
Даўжэй за сонцам крочыць дзень,
Усмешкі асвятляюць твары.

Вясна надзею ўсім прыносіць,
А там і цёплы дождж заросіць,
Зямля каб скончыла свой сон.

Час зводзіць з бедамі рахункі,
Людзй бяруць зноў у палон
Памкненні, мары і лятункі.