Карпеш Валентина (Карпеш Валянціна). І сэрцам я за Бярэсце

Звычайная я сялянка,
Таму й за Радзіму – гарой!
За золак яе падранкаў,
За Купалле з першай зарой.

За мінулага сівы вус,
За звычаі, песні, абрады,
Я за родную Беларусь!
За красуню з сінім паглядам.

Я за! Бы за матулю,
Бо і любай няма сярод нас…
Радзіма адна прытуліць,
Дасць параду сваю і наказ.

Я за родную Беларусь!
Каб цвіла і багата жыла…
За наш белавежскі абрус,
За дуб, што на ўскайку сяла.

І сэрцам я за Берасце,
За Штэравы ліпы ў вяках,
За млын на лясной і песні,
За валошкавы города сцяг.

Звычайная я сялянка,
За Край жа агенчык гарыць…
Слова мае – не падманка,
Нібыта крыніца бруіць.