Харьков Петр (Харкоў Пётр). Ля магілы салдата

Ад чужой, ад варожай рукі
Паў салдат каля горада Брэста.
Сеюць збожжа яго землякі,
Нечай жонкаю стала нявеста.

З цемры той,
                                                       дзе заўжды цішыня,
Не пабачыш ні сябра, ні брата.
Толькі шэпчуцца кветкі штодня
Аб жыцці ля магілы салдата.

Толькі неба ў бяздоннай красе
Над салдатам
                                                      то ў хмарах, то ў сіні.
І вачамі былінкі ў расе
Ён глядзіць на жывую Расію.

І святлее паглядаў блакіт
Перад позіркам гэтым хлапечым.
Ў свеце тым, што крывею здабыт,
Ён сумленнем жыве чалавечым.

Ён тады толькі будзе забіт,
Калі здарыцца сумнае дзіва,
Калі будзе жывымі забыт,
А нявеста яго — нешчаслівай.

Ад чужой, ад варожай рукі
Паў салдат каля горада Брэста.
Не забудзьце яго, землякі,
Раскажы аб ім дзецям, нявеста!
Пераклад П. Макаля