Гаврусев Степан (Сцяпан Гаўрусёў). Сцяг Брэсцкай крэпасці

Не раз,
Не другі
І не соты
Прыйшлося атаку адбіць…
Ужо як пчаліныя соты
Ўсе сцены…
А крэпасць стаіць…
Ну, хто там,
ну, хто там застаўся?
Разбіты дашчэнту фарты
І дзоты…
А сцяг не хістаўся,
Скрозь дым прарываўся густы.
Ад клі ўпадзе сцяганосец
Ці дрэўка асколкам ссячэ —
Нябачныя рухі узносяць
Штандар і яшчэ,
і яшчэ.
Ды новыя раны ірдзелі.
Цямней ён рабіўся,
Цяжэй…
Штоміг
сцяганосцы радзелі,
І сцяг
апускаўся
ніжэй…
Байцы ж пры сваіх кулямётах,
І кожны іх стрэл — не пусты.
І стужкі салдацкіх абмотак
Пакроены ўсе на бінты.
Апошнюю кроплю з баклагі
Не п`юць, хоць сасмяглі зусім,
Каб толькі не змоўкнуў ад смагі,
Пажыў,
Паслужыў
Ім
“Максім”.
І сіл не хапае абцерці
Ад пораху губы,
Але
Ніхто з іх не можа памерці,
Пакуль ёсць патрон у ствале.
А дзесьці плыве над лясамі
Хмурынка…
Звярнуўся б сюды!
Патроны ўзрываюца самі
Ў ствале —
кулямёт без вады…
А дзесьці вясёлыя птушкі
Пяюць на зялёнай вярбе,
Патроны ўзрываюцца самі
Ў ствале —
кулямёт без вады…
А дзесьці вясёлыя птушкі
Пяюць на зялёнай вярбе,
Даўно няма —
для сябе…
Апошні упаў абаронца
Грудзьмі на лафет і —
замоўк…
здалося, хіснулася сонца,
Каль сцягу алага шоўк
Прыкрыў сваім крыллем салдата,
Ад кожуха ўспыхнуў агнём
І ў неба памкнуўся…
Супастаты
Зляталіся ўжо груганнём.
Ды сцяг, што хацелі фашысты
Тут ботам тупым растаптаць, —
У небе шугаў, прамяністы,
Паспеўшы ўвесь полымем стаць.
Злякнуў ён варожую сілу,
Той вогненны сцяг баявы:
Палотнішча —
Шыр небасхілу,
А дрэўка —
Да самай Масквы.
Ён горда лунаў, нескароны,
Пад “юнкерсаў” чорных выццё
Над тымі,
хто ў бітве патроны
Цаніў даражэй,
чым жыццё.