Гарай Анатолий (Гарай Анатоль). Плошча цырыманіялаў

Каб войны вечнасць не ўраджала,
Над Бугам крэпасць паўстае.
Там плошча Цырыманіялаў
Свае загады аддае.

Стаіць салдат на ёй суровы,
Не сімвал — памяць аб вайне.
Схіліце ж перад ім галовы.
Хай памяць сэрца ўзварухне.

А побач пліты,
пліты,
пліты…
Імёнаў там — не падлічыць.
Пад кожнай — славаю спавіты
Салдат. Таму вайна маўчыць.

Так іншы раз напомніць можа
Нам рэч — аб людзях, аб жывым…
І просты камень тут трывожыць,
І ва ўспамін вядуць масты…