Электронное обращение
Авторизация
Ледзь скрыецца сонца над Бугам,
Насунецца морак начны,
Уздоўж казематаў, што кругам
Стаяць тут з далёкай вайны, –
Ляціць ён праз выбух гарматаў
І скрозь страляніну тых дзён…
Ды з грываю белакашлатай
Не кожнаму тут ён відзён.
Я ж бачу яго, бо я вырас
На гэтай пакутнай зямлі.
«Я крэпасць… Змагаюся…» – выраз
Які, нібы сцяг, мы ўзнялі.
А разам з легендаю гэтай
Ажыў крэпасны белы конь.
Паэтамі ўзнёсла апеты,
Ён скача да нас праз агонь.
Я бачу яго, як жывога…
І ён жа не можа без нас –
Забіты вяшчун Перамогі,
Вайны непрачытаны сказ.