Ці сніцца вам,
што бой далёкі — блізка
І месяц ад разрываў не аслеп,
А над байніцай нахіліўся нізка
І ў зранены углядваецца склеп?!
Адтуль і сёння быццам ловяць цэлі
І дыхае такой гарачынёй,
Што сплаўленыя сцены цытадэлі
Талопяць агнястрэльнай цішынёй.
І ў цемразі, што ўпала цяжкай глыбай,
Пачуеш раптам, як зямля жыве,
Як побач плёскаюцца ў Бугу рыбы
І конікі стракочуць у траве.
Кранаюся рукой развалін строгіх:
Чыім цяплом сагрэта тут зямля!..
Вось-вось пачнуць…
Ці сябру на падмогу
Амаль на трыццаць год спазніўся я?
Магчыма, прытуляюся шчакою
Да тых цаглін, што ў свій апошні час
Да іх туліўсят брат мой перад боем,
Зірнуўшы ў неба у апошні раз.
Я чую: сэрца сціснула ад болю
І хваляванне працяло асцём,
Нібы ў імгненне прад апошнім боем,
Які й павінен вырашыць ўсё.