Деружинский Аверьян (Дзеружынскі Авяр’ян). Манумент славы

Стаіць манумент
Там, дзе груды-руіны,
Высока і горда
Стаіць, як салдат.

І ззяннем
Узнятай
Да неба вяршыні
Заве да сябе
Маладых арлянят.

Тут кожную глыбу
І кожны тут камень
Свяшчэннай крывёю
Байцы палілі.

У сэрцах нашчадкаў
Жыць будзе вякамі
Пра тых успамін,
Што ў легенду ўвайшлі.

Народная памяць
Адважных запомніць —
Іх ворагі волю
Зламаць не змаглі.
Стаіць манумент —
Брэсцкай крэпасці
Помнік —
Героям вялікай
Савецкай зямлі!