Дебиш Василий (Дэбіш Васіль). Берасце

Касцёлы. Вежы. Брукаванкі …
Быў горад. І раптоўна – знік.
Дый сёння дух жыве паганскі …
Адчайны, слёзны чую крык:
«Памілуй, Божа, і даруй,» –
Дзіцятка просіцца малое.
Цар не пачуе. Бо цару
Расейскаму ўсё тут чужое:
І мова, і народ. Тыран
Ня мае літасці. І Бога
Маліць дарэмна … Гвалт і страх.
Храм знішчаны … Дамы гараць.
І ад мінулага нічога …
Адзіным росчыркам пяра.