Давыдов Александр (Аляксандр Давыдаў). Тут кожны роў і кожны камень…

Тут кожны роў і кожны камень,
Асколак кожны я сцяны
Калісьці быў сагрэт байцамі,
Што стрэлі першы дзень вайны,
Што стрэлі
і не разгубілі
Ні сіл, ні гордасці сваёй,
Салдацкай чэсцю
даражылі —
І прынялі
няроўны бой.
Тут выбух,
пеклам ускіпеўшы,
І сябар, на вачах што гас, —
Для іх было ўсё ў самы першы
І вось ужо ў апошні раз …

Калі ж смяротны час прыходзіў,
Баец зняможанай рукой
Штыком на камені выводзіў:
“Радзіма, я навекі твой.
Я твой. Жывым я ім не здамся
Аж да смяротнай хрыпаты.
Я, як умеў, як мог,
змагаўся.
Дык не забудзь мяне і ты …”

Прайшлі гады … Над Брэстам вольным
Чырвоны сцяг лунае зноў …
І мужны невядомы воін
Ў бяссмерце памяці ўвайшоў.