Булычева Ангелина (Булычова Ангеліна). Балада аб невядомым трубачы

Урывак


Ёсць сумныя руіны каля Брэста,
Шумяць над імі ў маі вецяркі,
І на каменні
                             цвет свой трапяткі
Раняе ціха
                            яблыня-нявеста,
Ёсць сумныя руіны каля Брэста,
Дзе дыша даўнім полымем граніт,
Дзе жаўранак спяшаецца ў зеніт,
І не знайсці
                           цішэй на свеце месца.
Ёсць сумныя руіны каля Брэста.
Прыйдзі сюды
                          і прыпадзі плячом,
І ты пачуеш велічную песню,
Прапетую салдацкім трубачом.
Яна гучыць штодня
                         ўсё пераможней,
Нібыта ў бітву кліча за сабой:
— Гэта ёсць наш апошні
І рашаючы бой!..