Борисюк Василий (Барысюк Васіль). Прывітанне, горад любы, горад-лёс!..

Прывітанне, горад любы, горад-лёс!
Летапісны і штодзённа новы.
Падужэў, пашырыўся, падрос,
а застаўся ўсё-ткі адмысловым.

тут — гады квітнеюць па старых завулках,
тут — паўсталі сотні камяніц,
тут — гуляе, тут — забыўся ў думках,
тут — віруе, тут — былое сніць …

Прывітанне, горад, маладосць мая!
Светлы час узнёслага кахання,
чыстых рыфмаў, слодычы ўдвая
ад жыцця ўзаемнага пазнання.

Прывітанне, людзі! З вамі кожны дзень
мы ствараем час і горад гэты.
Берасце, Бярэсце. Брэст… Ідзем
горадам сваім, краінай, светам!