Электронное обращение
Авторизация
Верш прысвечаны Алесю Махначу
Гранит вуглее ў мураве,
А мужная легенда крэпасці
У ім адным
Ва ўсёй канкрэтнасці
Працягваецца і жыве.
Яго баі не адгулі.
Гады ідуць,
А ён накульгвае,
праслухоўваючы
Дол, як мінёр, —
Баліць зямлі.
Ніяк не пасвятлее Буг,
І міна памяці
Зацятая.
Яго спакой
Дагэтуль катуе,
Што разам з выбухам
Аглух.
Усіх жывых
Клапоціць рух,
Хто цісне нацянкі,
Хто подбегам.
Спаважна
Ён ступае з подзвігам,
І вечнасць іх чакае —
Двух!