Тут горача было,
бы ў пекле,
Тут і цяпер відны сляды,
Дзе грозныя асколкі секлі
Каменні,
дрэвы,
шкло вады.
І бушаваў нястомны гнеў,
І камень, струшчаны навалай,
Не ад агню пачырванеў.
Ні золкі снег,
ні пыл спякотны
Не змыюць той крыві навек,
Дзе ўстаў грудзьмі за край свой родны
Савецкі вольны чалавек.
Стаіць ён горда над зямлёю,
Плячыма дакрануўся зор.
Святой акроплены крывёю
І казак, і легенд узор.
Стаіць ён, юны і ўрачысты,
Без следу даўняга пакут,
Бо ўпершыню усе фашысты
Адчулі, што іх стрэне тут.
Бо нельга бомбай і штыкамі
Зламіць савецкага байца…
Любая пядзь і кожны камень
Зіхцяць у росчырках свінца.
Пераклад з адыгейскай С. Гаўрусёва.