Бензерук Роостислав (Бензярук Расціслаў). Лейтэнант

У Брэст служыць прыбыў здалёк
Бязвусы лейтэнант.
Не ведаў: з-за ракі ў бінокль
Глядзела ўжо вайна.
Калі свінец расплавіў дзень
І змоўкнуў аўтамат,
У рукапашны бой людзей
Павёў той лейтэнант.
Айчына нахілілася: “Хачу
Я раны пазагойваць Махначу…”

І выжыў ён, хаця прайшоў
Сквозь пекла і агні,
Каб расказаць пра тых сяброў,
Хто крэпасць бараніў,
Чыя згарэла маладосць,
каб знік фашысцкі зброд…
У лейтэнанта кнігі ёсць
Пра сорак першы год.
…Аповесці патрэбны чытачам,
што засталіся ад Алеся Махнача.