Басуматрова Светлана (Басуматрава Святлана). Язмін сорак першага года

- сл.Святланы Басуматравай

мел.Іраіды Саўчук

1. Радзіму пайшоу берагчы,
Даверана сыну граніца.
А маці не спіць у начы,
Каторую ноч ёй не спіцца,
Вось, думае, вернецца сын,
Нявесткаю стане нявеста...
Буяе духмяны язмін
На ціхіх ускраінах Брэста.

2. Не чэрвеньскі гром загрыміць,
Успыхне не зрок бліскавіцы -
Парвецца нябачная ніць,
Завяжацца бой на граніцы.
Між небам, вадой і зямлёй
Парушыцца вечная згода.
I будзе абліты крывёй
Язмін сорак першага года.

3. Не ведае мац| пакуль,
Што побач пагроза начуе.
Шалёнага посвісту куль
Ні слыхам, ні сэрцам не чуе.
Запомнім на векі вякоу
Байцоу пагранічнага узвода:
Застыу у вачах юнакоу
Язмін сорак першага года.

4. Не стоміцца маці чакаць
І год, і чатыры, і сорак.
I будуць салдаты ляжаць
Пад строгай жапобаю зорак.
I доугаю будзе вайна,
I подзвіг свяшчэнны народа.
...А покуль цвіце ля акна
Язмін сорак першага года.