Гарай Анатолий (Гарай Анатоль). Брэсту

Горад мой, любiмы –
Сiнява нябёс, –
Ты над стромкiм Бугам
Узмужнеў i ўзрос.

Як i ў продкаў нашых, 
У цябе закон:
Гасцям – запрашэнне, 
Ворагам – заслон. 

Брэст мой старажытны, 
Брэст мой малады, 
Крочыш ты наперад 
3 намi праз гады.

Радуюся сэрцам – 
Што нi дом, то гмах. 
Новыя раёны 
На тваiх плячах. 

Вулiцы, проспекты – 
Колькi бачыць зрок. 
Фабрыкi, заводы – 
Пяцiгодак крок. 

Брэст мой старажытны.
Брэст мой малады,
Крочыш ты наперад
3 намi праз гады. 

Ведае герояў
Тваiх белы свет.
На касмiчных трасах 
Нават есць iх след.

Сцяг лунае ў небе –
Перамогi сцяг
Новай пяцiгодкi
Шырыцца размах.

Врэст мой старажытны,
Брэст мой малады, 
Крочыш ты наперад 
3 намi праз гады.