Голосюк Алексей (Галасюк Аляксей). Берасцейская зямля

Сярод дзіўных азёр і рачулак,
Дзе бары ўзняліся з камля,
Нас сагрэла, дала нам прытулак,
Берасцейская наша зямля.

У якіх мы краях не бываем,
Быццам птушкі, дамоў апасля
Да цябе мы назад прылятаем,
Берасцейская наша зямля.

Усё наша тут: нівы і межы,
Звон царкоўны, што кліча здаля,
Старажытныя белыя вежы, –
Тут радзіма, тут наша зямля.

Нам ніколі на ёй не згубіцца,
Продкаў нашых відна каляя,
Як яны, будзем мы ганарыцца
Нашай маці – табою, зямля!

Ты нам люба да самае смерці
Кожнай кветкай, лісточкам змала.
За цябе я аддам сваё сэрца,
Берасцейская наша зямля.