Каско Александр (Каско Алесь). Берасце

Горад пашумвае вулкамi вузкiмi – 
Мноствам галiнак з лiсткамi дамоў. 
Ходзяць тралейбусы мякка бы вусенi, 
Зредку раскрыльваюцца ў матылёў.

Дрэва i ёсць мае цiхае Берасце 
З кронаў смугi, аблачынкi рудой. 
Сколькi гадоў – i не менее вернасцi 
Дрэву, што ўводзяць у сад гарадоў.

3 пустак ускраiн – кары панявечанай – 
Парасткам выбiўся аэрапорт.
Птах рэактыўны з гняздоўя Нямеччыны 
Вольна сюды свой кiруе палёт.

3 вечара фарбы – бы ў ранняе восенi, 
Доле цяплей, чым пад сiнню ўгары. 
Дымнаць вiтрынаў, няяркiя россыпi – 
Скрозь мiльгацяць светлячкi-лiхтары.

Спеў берасцейскі, нiбы берасцяначкi. 
Тайнасць начы. У яе глыбiнi 
Рукi да рук – закаханыя – цягнуцца, 
Лёсы сплятаюцца, бы каранi.