Жырандоля 2020#12

Чарговы нумар літаратурнага альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жырандоля” быў прэзентаваны 27 красавіка ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.
Альманах “Жырадоля”, заснаваны ў 2008 годзе берасцейскай паэткай Нінай Мацяш, прадстаўляе Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.
Літаратурны альманах “Жырандоля № 12” выйшаў з нагоды 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У выданні адлюстраваны наступныя раздзелы: “Паэзія”, “Проза”, “Нашы юбіляры”, “Усміхнёмся”, “Краязнаўства”, “Для дзетак-малалетак”, “Нашы новыя выданні”.
Удзельнікі мерапрыемства: Лявон Валасюк, Аляксандр Рызо, Вольга Беражанка, Мікалай Сянкевіч, Петэр Барас, Мікалай Аляксандраў, Уладзімір Глазаў, Лідзія Касачук.
Усіх прыхільнікаў сучаснай беларускай літаратуры запрашаем пазнаёміцца з новым нумарам літаратурнага альманаха “Жырандоля” ў бібліятэках ДУК “Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна”.