Вывучаем Беларусь “ад А да Я”

Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю і культуру, звычаі і абрады, літаратуру і мову сваёй краіны. Менавіта таму квіз-вандраванне “Беларусь ад А да Я” карыстаецца такой цікавасцю сярод чытачоў дзіцячай бібліятэкі.

На гэты раз у незвычайнае падарожжа адправіліся вучні 5 “В” класса гімназіі № 1 г. Брэста.

Пры дапамозе алфавітнага поля і кубіка пачалося сапраўднае вандраванне па нашай краіне. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі гісторыі, культуры, літаратуры і этнаграфіі. Адказваючы на розныя пытанні пад кожнай літарай беларускага алфавіта, крок за крокам знаёміліся з роднай краінай.

Таксама наведалі міні-экспазіцыю “Беларуская хатка”. Дзе палюбаваліся вышытымі ручнікамі і кашулямі, патрымалі ў руках збан і гарлач, папрасавалі рэчы з дапамогай качалкі, даведаліся аб прызначэнні маслабойкі і калаўрота.

Хлопчыкі і дзяўчынкі не не толькі паказалі добрыя веды, але і пераканаліся, што вывучаць сваю краіну весела і цікава.

Вы ўжо зацікавіліся? Запрашаем!