Вышываю крыжыкам словы

13 верасня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбылася прэзентацыя зборніка вершаў «Акварэльны час» Аляксея Белага. Гэта дзявятая кніга паэта.

Аляксей Ільіч пазнаёміў прысутных са сваім творчым шляхам і вершамі. Многа добрых слоў у адрас паэта гучала ад сяброў і гасцей мерапрыемства: Мікалая Мікалаевіча Пракаповіча, Леаніда Хведаравіча Валасюка, Івана Міхайлавіча Мельнічука, Уладзіміра Уладзіміравіча Барысюка.

Запрашаем аматараў паэтычнага слова пазнаёміцца з новым зборнікам вершаў Аляксея Белага ў чытальнай зале.