Вясёлая і незабыўная сустрэча

У СШ № 15 22 верасня адбылася сустрэча з сапраўднай кніжная феяй – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.

Касмічная і містычная Кацярына пазнаёміла дзяцей с дэтэктыўнымі, вясёлымі, жахлівымі казкамі і кніжкамі з шыкоўнымі малюнкамі, з сапраўднымі QR-кодамі і цудоўнымі гульнямі.

Самыя смелыя ўдзельнічалі ў сапраўдным экзамене і атрымалі за правільныя адказы салодкія прызы ад казачнага героя Віхуціка.

Вясёлая і незабыўная сустрэча закончылася запрашэннем Кацярыны «пасябраваць праз кнігі».