У рамках Тыдня роднай мовы

У рамках Тыдня роднай мовы супрацоўнікі абанемента бібліятэкі-фiлiяла № 7 распрацавалі і правялі з навучэнцамі сярэднiх школ інтэлектуальную квіз-гульню на веданне беларускай мовы.

Чатыры сеансы «мазгавога штурму» ў гульнявой форме было арганізавана для навучэнцаў СШ № 12, СШ № 23, СШ № 28.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна абмяркоўвалі абраныя «наўздагад» заданні, імкнучыся занесці ў скарбонку каманднай гульні пабольш запаветных балаў.

Падчас гульні трэба было разгадаць намаляваны партрэт пісьменніка, растлумачыць словы-прышэльцы, перавесці афарызмы з рускай на беларускую мову. Пераможцы былі заахвочаны салодкім прызам.