Тыдзень роднай мовы адзначылі ў бібліятэках горада

Мне родная мова як споведзь, як казка,
Як памяць, якая прайшла праз вякі,
Як песня бабулі, як матчына ласка,
Як дотык да лба яе цёплай рукі.
Вера Вакула

21 лютага ўвесь свет адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы. У ДУК «Брэсцкая цэнтральная гарадская бібліэтэка імя А. С. Пушкіна» таксама прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце.

Так, на абанеменце Цэнтральнай бібліятэкі навучэнцам 7-8 класаў сярэдняй школы № 13 імя В. І. Хована было прапанавана паглядзець відэаролік пра нашу краіну, пагуляць у настольныя гульні, паўдзельнічаць у інтэлектуальнай гульні «Пра мір і Радзіму – на матчынай мове».

Гульня праходзіла ў фармаце віктарыны, дзе дзеці адказвалі на пытанні, якія датычыліся геаграфіі, гісторыі і беларускай мовы. Пытанні былі разнастайнымі: ад простых да больш складаных, што зрабіла гульню цікавай і пазнавальнай для ўсіх удзельнікаў. Парадавала тое, што вучні размаўлялі па-беларуску, правільна адказвалі на пытанні. Гэта сведчыць аб тым, што наша моладзь не губляе сваіх каранёў, не цураецца сваёй спадчыны, а імкнецца яе зберагчы, захаваць сваё роднае слова.

Да Міжнароднага дня беларускай мовы супрацоўнікі чытальнай залы Цэнтральнай бібліятэкі наведалі сярэднюю школу № 13 імя В. І. Хована, каб правесці для вучняў гульню-падарожжа «Няхай гучыць беларускае слова!»

Чатыры каманды зацікаўленых падлеткаў змагаліся за высокае званне «Знаўцы роднай мовы»: перакладалі рэдкія словы, разгадвалі блытанкі, складалі са слоў прыказкі, а са сказаў – верш Ніла Гілевіча «Я беларус».

Для вучняў пачатковай школы № 9 бібліятэкары філіяла № 1 правялі гадзіну роднай мовы «Гавары са мной па-беларуску».

Дзеці даведаліся, што нам, беларусам, у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі, вучылі скорагаворкі, прынялі ўдзел у літаратурнай віктарыны і пазнаёміліся з кнігамі беларускіх аўтараў.

Наведвальнікі бібліятэкі-філіяла № 9 мелі магчымасць пазнаёміцца з творчым чалавекам, лялечных спраў майстрам, якая таксама піша казкі і этнафэнтэзі – Вольгай Сандрыкавай.

Падчас мерапрыемства праз казкі «Каток-залаты лабок», «Берасцейская казка», «Первый полёт» хлопцы і дзяўчынкі з сярэдняй школы № 5 г. Брэста здзейснілі падарожжа ўглыб стагоддзяў і прасачылі працэс зараджэння беларускай мовы і культуры.

Дзеці змаглі асабіста ўжыцца ў фальклорныя вобразы, прыняць удзел у тэатральнай пастаноўцы. Актыўна дэманстравалі свае веды роднай мовы, чытаючы з аўтарам па ролях. Таксама Вольга Сандрыкава пазнаёміла дзяцей з творамі і кнігамі брэсцкіх пісьменнікаў Наталлі Шляжка і Зінаіды Дудзюк.

«Ад літары да слова. Ад слова да мовы». Мерапрыемства пад такой назвай прайшло для вучняў пачатковых классаў у бібліятэцы-філіяле № 11.

Дзеці пазнаёміся з творамі беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, прыймалі ўдзел у віктарыне на веданне роднай мовы.

Безумоўна, беларуская мова – самая мілагучная, непаўторная, старажытная, адметная і незвычайная. І сёння абавязак усіх нас – ведаць і шанаваць родную мову.