Светачы зямлі беларускай

Крок у гісторыю нядаўна зрабілі чытачы бібліятэкі-філіяла № 10. Яны пазнаёміліся з культурнай спадчынай нашай краіны, яе асветнікамі, пачулі цікавыя звесткі аб Кірыле Тураўскім, святой Еўфрасінні Полацкай, заснавальніку беларускага кнігадрукавання Францыске Скарыне, асветніку эпохі Адраджэння Міколе Гусоўскім і іншых знакамітых людзях. Чытачы праявілі зацікаўленасць і актыўны ўдзел у мерапрыемстве.