Радкі любові і вернасці роднаму краю

14 студзеня спаўняецца 75 гадоў беларускаму паэту, публіцысту, журналісту Навуму Якаўлевічу Гальпяровічу.

Навум Гальпяровіч нарадзіўся ў 1948 годзе ў г. Полацку. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе. У 1967–1977 гг. працаваў у полацкай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і Віцебскі педінстытут.

З 1975 г. – член саюза журналістаў БССР. З канца 1970-х працаваў на радыёвяшчанні завода «Палімір», у наваполацкай газеце «Хімік». З 1981 г. – уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці.

У 1997 г. пераехаў у Мінск і працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык». З 1998 г. – намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, з 2002 г. –галоўны рэдактар, намеснік галоўнага дырэктара, галоўны дырэктар Дырэкцыі замежнага вяшчання Беларускага радыё. Узнагароджаны знакам «За заслугі перад Полацкам». Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 2014 годзе.

Навум Гальпяровіч з’яўляецца аўтарам больш за 10 кніг. Свой першы верш дэбютаваў у 1967 годзе ў газеце «Хімік». Таксама Гальпяровіч з’яўляецца адным з аўтараў калектыўнага зборніка паэзіі «Сцяжына» (1983). Аўтар кніг паэзіі «Сцяжына», «Брама», «Востраў душы», «Струна», «Святло ў акне», «Гэта ўсё для цябе», «Голас і рэха», кнігі прозы «Шляхі і вяртанні». Таксама выступае з літаратурна-крытычнымі і публіцыстычнымі артыкуламі.

На вершы Навума Гальпяровіча напісаны песні вядомымі беларускімі кампазітарамі Э. Зарыцкім, У. Буднікам, А. Елісеенкавым, В. Івановым. Асобныя творы перакладзены на рускую, балгарскую, румынскую і польскую мовы.

Запрашаем у чытальную залу Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна пазнаёміцца в выставай да юбілею аўтара.