"Пасябруем са спортам"

Мерапрыемства з такой назвай прайшло ў філіяле № 14 для дзяцей ДУА "Пачатковая школа № 7 г. Брэста".

Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з літаратурай з кніжнага фонду аб спорце і фізічнай культуры. Затым правяла з прысутнымі аздараўленчую зарадку. Усе з добрым настроем рабілі заданні, паказаныя супрацоўнікам філіяла. Таксама для дзяцей былі праведзены конкурсы, віктарыны, гульні.
Шмат радасці, смеху і станоўчых эмоцый падарыла дзецям мерапрыемства.

Займайцеся спортам і будзьце здаровыя!