Паэтэса долі народнай

15 ліпеня спаўняецца 145 гадоў з дня нараджэння знакамітай беларускай паэткі Алаізы Сцяпaнaўны Пашкевіч, больш вядомаяй пад літаратурным псеўданімам «Цётка». Да гэтай даты ў бібліятэцы-філіяле №3 падрыхтавана выстаўка-партрэт «Кветка беларускай паэзіі», якая будзе дзейнічаць з 12 па 22 ліпеня.

Цётка – прадстаўніца кагорты пачынальнікаў сучаснай беларускай літаратуры. Усё жыццё Цёткі – гэта подзвіг у імя лепшай будучыні народа, нястомная праца дзеля яго дабра, гэта талент, веды, сіла і здароўе, кропля за кропляй аддадзеныя яму без астатку.

Літаратурная спадчына Алаізы Пашкевіч сведчыць аб ёй, як аб яркай таленавітай асобе, надзвычай эмацыянальнай і захопленай справай нацыянальнага адраджэння.

Першыя друкаваныя творы Цёткі з’явіліся ў беларускім друку ў самым пачатку ХХ стагоддзя ў Пецярбургу. Гэта вершы «Мужык не змяніўся» (1903), «Нямаш, але будзе» і «Музыкант беларускі» (1904).

Алаіза Сцяпaнaўна Пашкевіч ўдзельнічала ў выданні газеты «Наша доля», выдавала для дзяцей і моладзі часопіс «Лучынка». І хоць яе літаратурная дзейнасць абмежавана ўсяго пятнаццаццю гадамі, але паэтычная спадчына пясняркі з’яўляецца сапраўдным духоўным скарбам беларускага народа.
Лепшыя творы Цёткі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, нямецкую і іншыя мовы.

Запрашаем усіх жадаючых!