Нябесная заступніца Беларусі

Штогод 5 чэрвеня ўшаноўваецца памяць Еўфрасінні Полацкай, нябеснай заступніцы Беларусі, самай вядомай беларускай святой. Да гэтай даты ў бібліятэцы-філіяле № 3 падрыхтавана выстава-партрэт «Імя, славутае ў вяках».

Еўфрасіння Полацкая займае асабліва пачэснае месца ў нашай старажытнай гісторыі. Яна ўпрыгожыла нашу Беларусь высокімі духоўнымі і маральнымі подзвігамі, з’яўляецца сімвалам праведнасці, узорам самаадданага служэння свайму народу, бацькаўшчыне.

Еўфрасіння Полацкая – сімвал духоўнага служэння сваёй Радзіме, узор адданасці справе і крыніца маральнай сілы і натхнення.

На выставе прадстаўлены шэраг гістарычных і літаратуразнаўчых матэрыялаў, якія знаёмяць з жыццём і дзейнасцю славутай беларускай асветніцы, святой патронкі Беларусі.

Выстава будзе дзейнічаць у бібліятэцы з 4 па 13 чэрвеня.