Літаратурная прэмія Уладзіміра Калесніка

Літаратурная прэмія заснавана ў 2007 годзе і ўручаецца па трох намінацыях: “Проза” (у тым ліку “Драматургія” і “Публіцыстыка”), “Паэзія”, “Дзіцячая літаратура” і прысуджаецца ў гонар таленавітага пісьменніка, літаратуразнаўцы, педагога Уладзіміра Калесніка. За мінулы перыяд прэміяй была адзначана творчасць 36 літаратараў Брэстчыны, творы якіх абагацілі духоўнае жыццё і нацыянальную культуру рэгіёна.

Уручэнне прэміі ажыццявіцца на спецыяльнай цырымоніі напрыканцы 2021 года.