Квэст-гульня «Сем колераў Радзімы»

З бацькоўскага дома, менавіта, і пачынаецца наша з Вамі Радзіма – Рэспубліка Беларусь. І не важна, дзе ты жывеш, ці ў вялікім горадзе, ці ў маленькай вёсачцы.

«Сем колераў Радзімы» – пад такой назвай 17 верасня ў дзіцячай бібліятэцы прайшла квэст-гульня, якая аб’яднала, згуртавала чытачоў у Дзень народнага адзінства. Хлопчыкі і дзяўчынкі адначасова праверылі свае веды і пазналі многа цікавага пра Беларусь. Для гэтага ім неабходна было пераадолець сем прыпынкаў – сем станцый. З чым яны паспяхова справіліся!