Каляды ў бібліятэцы

Каляды – адно з самых паэтычных старажытных святаў, якія захаваліся да нашага часу і адзначаюцца на Беларусі.

Нашым маленькім чытачам пашансавала стаць удзельнікамі святкавання Каляд і на некаторы час апынуцца ў мінулым, адчуць той настрой, з якім людзі чакалі свята. З цікавасцю дзеці слухалі пра гісторыю ўзнікнення, традыцыі і абрады свята, гулялі ў калядныя гульні і даведаліся пра паходжанне слова “каляда”.

Не абышлося і без калядоўшчыкаў з пажаданнямі здароўя, шчасця і дабрабыту.

Кожны, хто прыйшоў на сустрэчу, змог зрабіць і забраць з сабой цудоўную калядную казу.

Этна-вечар “Святочныя забавы” прайшоў шумна і весела. А гэта значыць, год будзе шчаслівы!