«Каб любіць Беларусь нашу мілую…»

17 верасня наша краіна адзначала дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Дата мае невыпадковы характар. Менавіта ў гэты дзень, дзякуючы паходу Чырвонай Арміі, Заходняя Беларусь, што знаходзілася пад прыгнётам панскай Польшчы, аб’ядналася з БССР. Гэтая падзея стала адлікам новай беларускай гісторыі.

«Каб любіць Беларусь нашу мілую…» – пад такой назвай на пярэдадні Дня народнага адзінства і да Года гістарычнай памяці ў філіяле № 2 з трэцякласнікамі СШ № 33 прайшла гульня-віктарына.

Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі ў гісторыі нашай краіны, з вялікімі і славутымі людзьмі, якія ўнеслі свой бясцэнны ўклад у станаўленне і развіццё нашай Радзімы. Таксама пазнаёміліся з геральдыкай нашых гарадоў. Даведаліся, які ён, наш герб.

У гульнёвай форме мерапрыемства прайшло весела, хутка і цікава.