Iнтерактыўная гульня «Арнамент лiтаратурны» ў дзіцячай бібліятэцы

Вы калі-небудзь чулі пра арнамент лiтаратурны? Не?! Тады хутчэй у дзiцячую бiблiятэку, дзе вы зможаце скласцi свой узор, прыняўшы ўдзел у iнтэрактыўнай гульне-вiктарыне.

Падчас гульні бібліятэкары знаёмяць дзяцей з арнаментам – найбольш вядомым вiдам мастацкай творчасцi нашага народа. Расказваюсь пра ткацтва, пашыў адзення, ганчарную справу, вышыўку – пра ўсё тое, што прасякнута спецыфічным беларускім арнаментам, якога ў свеце больш няма.

На мерапрыемстве маленькія чытачы не толькі складаюць свой арнамент літаратурны, але і пазнаюць словы на беларускай мове. Дзеці былі ў захапленні ад інтарактыўнай гульні, пра што казалі іх шчаслівыя вочы.