Два сэрцы Змітрака Бядулі

23 сакавіка – 135 гадоў са дня нараджэння Змітрака Бядулі.
Першы мастацкі твор З. Бядулі ўбачыў свет у газеце «Наша ніва»: імпрэсія «Пяюць начлежнікі».
Беларускі літаратар адным з першых у Беларусі ў 1939 г. узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за літаратурную творчасць. З-пад пяра майстра слова выйшлі паэмы "Беларусь", "Дзед", "Госць", "Ярыла", "Палескія былі", сацыяльна-псіхалагічны раман "Язэп Крушынскі", аўтабіяграфічныя аповесці "Фронт набліжаецца" і "У дрымучых лясах".
«Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «На каляды к сыну», «Велікодныя яйкі», «Летапісцы» – творы, якія нікога не пакінуць абыякавымі.

Па ўласным прызнанні Змітрака Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях: габрэйскае і беларускае.

На радзіме – у в. Пасадзец – школе прысвоена імя Змітрака Бядулі.

Вельмі актуальна гучаць словы майстра з аповесці-казкі "Сярэбраная табакерка": “Шануйце, дзеткі, сваю вясну, тады і ваша восень будзе добрая і сонечная”.