Да юбілею Максіма Танка

Народны пісьменнік Беларусі Максім Танк – адзін з самых вядомых аўтараў савецкай літаратуры, чалавек найвялікшага дара і найвялікшай сціпласці.

Менавіта з нагоды 110-гадовага юбілею Максіма Танка ў нядзелю, 18 верасня, у канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбыўся літаратурна-музычны вечар.

Дзея атрымалася вельмі шматгранная, насычаная і цікавая. Вядучая Тэрэса Клеменсаўна Пунько, старшыня аматарскага аб’яднання «Рукопожатие», якое дзейнічае пры бібліятэцы, распавяла пра цікавыя малавядомыя і невядомыя факты з жыцця Максіма Танка. Падчас мерапрыемства пранікнёна гучалі вершаваныя творы паэта ад удзельнікаў аб’яднання і песні ў выкананні аматарскага хора «Вераснёвы звон» (кіраўнік – Наталля Іванаўна Шосцік), вучаніц ДУА «Гімназія № 4 г.Брэста» Арыны Ракіцкай і Марыі Дземянчук, паэта-песенніка Віталія Бутара.

Атмасфера літаратурна-музычнага вечара дазволіла дакрануцца да непаўторнай гармоніі музыкі і паэтычнага слова.