Багаты наш край талентамі

Паэт – натхненне і любоў,
Ен чуйны сувязны сусвету,
Баліць яму стагоддзяў боль,
Інакш ці быў бы ён паэтам?

Яніна Грыгаровіч

Паэзія – яна нас акрыляе, дае сілы, робіць дабрэйшымі і вяртае да лепшых, самых яркіх момантаў нашага жыцця. У вершах мы вяртаемся ў бесклапотнае дзяцінства, да незабыўных імгненняў першага кахання…

У бібліятэцы-філіяле № 5 з 15 па 25 ліпеня дзейнічае выстава “На ніве беларускай паэзіі”, на якой прадстаўлена калекцыя зборнікаў берасцейскіх паэтаў з аўтографамі. Вечныя тэмы роднай зямлі, патрыятызму, кахання гучаць ў вершах сучасных беларускіх аўтараў.

Cябра і чытач бібліятэкі паэт Міхаіл Давыдавіч Далгаполаў, зборнікі якога прадстаўлены на экспазіцыі, на адкрыцці кніжнай выставы зачытаў некалькі вершаў са сваіх зборнікаў “Четыре пегаса” і “Уходящее в вечность” і зусім новых, яшчэ неапублікаваных. Дабрыня, улюбёнасць у жыццё і неверагодная сіла духу – адметныя рысы паэтычных радкоў берасцейскага паэта.