Жыве ў вяках беларускае слова

Тыдзень роднай мовы, на жаль, ужо скончыўся, затое ў памяці засталося шмат добрых успамінаў.

Цяплом, утульнасцю, хатнім становішчам ахутаў сваіх чытачоў філіял № 10 пры Цэнтры сацыяльнага забеспячэння пенсіянераў. Тут на працягу тыдня клапатлівая бібліятэкар Ала Паўлаўна Завяржэнец правяла такія мерапрыемствы, як літаратурна-музычная імпрэза “Мова – душа народа”, “Падарожжа па беларускім казкам”.

Наведвальнікі з радасцю пабачылі кірмаш рукатворных цудаў. Там столькі ўсяго было прадстаўлена – трэба бачыць! Тут і вышыўкі, і вырабы, і лялькі, і ручнікі, і карціны. А таксама вялікая колькасць тэматычных кніжных выстаў, дзе кожны матэрыял падрыхтаваны з клопатам.

Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў на роднай мове, а таксама праслухоўванне беларускіх песен. Дарэчы, тут нават гулялі на музычных інструментах.

Больш за ўсё чытачоў уразіў майстар-клас "Мяшочак з духмянымі травамі". Кожны жадаючы мог размаляваць мяшочак з натуральных тканін і запоўніць яго травамі, якія з усёй шматстатнасці прыйдуцца па душы.

Тыдзень роднай мовы ў філіяле № 10  прайшоў цікава і захапляльна.