“Яркі свет да прыгод вясёлых ” пісьменніка Паўла Місько.

Выстава да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, паэта, драматурга, публіцыста, перакладчыка Паўла Місько прадстаўлена ў бібліятэцы-філіяле №7 "Юнацтва" імя У. Калесніка.

Творчасць аўтара на выставе прадэманстравана рознымі літаратурнымі жанрамі: казкамі, апавяданнямі, аповесцямі, нарысамі, вершамі.
Бібліятэкары асобна падрыхтавалі інфармацыю з біяграфіі пісьменніка.

Гартаючы старонкі выданняў, можна даведацца пра тое, што Павел Місько
сваё першае апавяданне апублікаваў у 1958 г. (альманах «Брэст»). Асаблівы поспех творы Паўла Місько маюць у юных чытачоў. Дзіцячыя казкі, прыгодніцкія і фантастычныя кнігі сталі сапраўднай класікай. Творы пісьменніка напісаны з любоўю да дзяцей, ён быў неабыякавы да іх праблем і клопатаў, верыў у непераможную сілу дабрыні, дружбы, узаемадапамогі. Самая вядомая яго кніга - «Прыгоды Бульбобаў».

Бібліятэка-філіял сардэчна запрашае наведаць выставу і выбраць для сябе лепшыя творы аўтара.