“Таямніцы беларускіх слоў”

Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш як жыло!

Я. Купала

Нацыянальная мова – гэта адметная рыса любой нацыі. Без нацыянальнай мовы нацыя існаваць не можа.

Беларуская мова – гэта мова беларускага народа, найкаштоўнейшы скарб яго сутнасці.

У Тыдзень роднай мовы ў бібліятэцы-філіяле № 9 прайшла сустрэча з вучнямі 4 класа сярэдняй школы № 5 пад назвай “Таямніцы беларускіх слоў. На гэтай сустрэчы хлопцы і дзяўчынкі даведаліся, што беларускую мову лічаць адной з мілагучных моў свету – пасля італьянскай. А яшчэ навучэнцы разгадвалі літаратурныя рэбусы, складалі прымаўкі, адгадвалі казкі і загадкі, чыталі хуткамоўкі на роднай мове.