Томашевич Георгий (Тамашэвіч Георгій). Брэст

Наш горад любімы над Бугам – ракой,
Гісторыяй слаўнай тваёй ганаруся.
У бітвах васкрэс, упрыгожыў сабой
Граніцы рубеж дарагой Беларусі.

Мінаюць гады – Брэст заўжды малады,
Авеяны ратнай працоўнаю славай.
Свет сонечных зор – на шырокі прастор
Свабоднай навек суверэннай Дзяржавы.

Прывабныя паркі, бульвары твае,
Кварталы высотныя, хуткія ў росце.
З любоўю, надзеяй і верай жыве
Наш Брэст – горад мужнасці і маладосці.

Расці і красуйся, наш велічны Брэст,
Спрыяем табе мы натхнёна і шчыра.
Лунай над планетаю, песенны фэст,
Дзеля братэрства, яднання і міру.